Сезон бярозавіку пачаўся

Источник материала:  
29.03.2018 — Разное
Сезон бярозавіку пачаўся

 Усе 14 лясніцтваў ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” пачалі нарыхтоўку бярозавага соку. У гэтым годзе плануецца нарыхтаваць больш за 700 тон яго. 

Рэалізоўваць бярозавы сок будуць перапрацоўчым прадпрыемствам ТДА "АВС" г. Гродна, ААТ “Савушкін прадукт” г. Брэст, UAB Straikas (Літва), а таксама насельніцтву нашага раёна.


Забеспячэнне насельніцтва Івацэвіччыны бярозавым сокам будзе праводзіцца ў месцах збору ў бліжэйшых лясніцтвах па выпісках. Кошт аднаго літра соку – 13 капеек. У лесе – 11 капеек. Згодна з  арт. 15.26 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне правілаў нарыхтоўкі і збору бярозавіку прадугледжана пакаранне: для фізічных асоб – папярэджанне або штраф да 20 базавых велічынь, індывідуальным прадпрымальнікам – да 100 базавых велічынь і юрыдычным асобам – да 500 базавых велічынь.

 

←В Лиде сегодня провел прием граждан председатель Гродненского облисполкома Владимир Кравцов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика