Вясна кліча ў поле

Источник материала:  
29.03.2018 — Разное

З наступленнем цёплых веснавых дзён у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна актывізаваліся і першыя палявыя работы. Гаспадаркі пачалі актыўна вывозіць і ўносіць на палі арганічныя ўгнаенні.

Ужо больш тыдня абагачаюцца арганікай будучыя палеткі кукурузы ў КСУП “Капаткевічы”. Для выканання гэтых работ тут створана звяно.  На ўнясенні арганікі заняты механізатары Уладзімір Бажок і Анатоль Харланаў, вывозяць угнаенне на палі Мікалай Палуян, Мікалай Савурын і Дзмітрый Мікалаеў.

Як адзначыў механізатар Мікалай Ханчэўскі, які займаецца загрузкай угнаенняў на сваім  “Амкадоры”, летась нават “бедныя” глебы былі вельмі добра ўгноены арганікай. І гэта дало добры вынік – кукуруза на іх урадзіла не горш, чым на палетках з больш высокай бальнасцю.

Як расказалі ў дырэкцыі гаспадаркі, да пачатку палявых работ была распрацавана  дакументацыя, прыняты загад дырэктара, дзе вызначаны адказныя за тэхнікай і агрэгатамі, акрэслены ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага заахвочвання і іншыя вытворчыя моманты.

Вясна кліча ў поле

Уладзімір Бажок



Вясна кліча ў поле

Анатоль Харланаў



Вясна кліча ў поле

Мікалай Ханчэўскі

Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара.

←Заседание районного штаба по наведению порядка на земле состоялось в Зельве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика