Крымінал-дайджэст

Источник материала:  
29.03.2018 — Разное

Будзе хакер?

З 15 па 16 сакавіка ў Мышанцы невядомы ўкраў у мясцовага жыхара ноўтбук маркі “ASUS F553M” коштам 150 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Па другі бок закона

Ураджэнец Петрыкава ў перыяд часу з 10 красавіка па 22 чэрвеня 2015 года на пасадзе майстра лесанарыхтоўчага ўчастка ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” унёс несапраўдныя звесткі і запісы ў афіцыйныя дакументы, схаваўшы такім чынам нястачу ў суме 17093 рублі 31 капейка.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 427 Крымінальнага Кодэкса.

Напіўся – не сварыся, ідзі дадому

16 студзеня ўраджэнец Ляскавічаў Г. у стане алкагольнага ап’янення нанёс у час сваркі спадарцы П. удар нажом у вобласць грудзей.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага Кодэкса.

Не любіць свабоду

У дачыненні да спадара М. была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса па факце неаднаразовага парушэння парадку і ўмоў адбыцця пакарання. М. у снежні летась некалькі разоў затрымліваўся ў стане ап’янення ў грамадскіх месцах, але адмаўляўся ад праходжання медыцынскага агляду на прадмет стану ап’янення.

А мне ўсё роўна…

Т. судовымі органамі было вызначана шэсць месяцаў быць пад наглядам і не выязджаць без згоды органаў унутраных спраў за межы Петрыкаўскага раёна.

Але ў снежні летась  мужчына  парушыў гэтае патрабаванне.

Убуджана крымінальная справа па артыкуле  422 Крымінальнага кодэкса.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

 

←Заседание районного штаба по наведению порядка на земле состоялось в Зельве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика