Праводзіцца фотаконкурс “Шаркаўшчына маімі вачамі”, прысвечаны 515-годдзю нашага гарадскога пасёлка

Источник материала:  
28.03.2018 — Разное

Праводзіцца фотаконкурс “Шаркаўшчына маімі вачамі”, прысвечаны 515-годдзю нашага гарадскога пасёлкаСёлета наша Шаркаўшчына адзначае юбілей — 515- годдзе. Шаркаўчан у гэты год чакае мноства цікавых мерапрыемстваў і падзей. Не абміне ўвагай гэтую значную падзея і раённая газета. На яе старонках у межах праектаў “Маўклівыя сведкі сівой даўніны”, “Родны мой горад — любоў мая” мы раскажам пра гісторыю Шаркаўшчыны, знакамітых гістарычных асоб, ветэранаў, нашых сучаснікаў. А шаркаўчане будуць расказваць пра сваю любоў да роднага гарадскога пасёлка.

Таксама рэдакцыя раённай газеты “Кліч Радзімы” аб’яўляе фотаконкурс “Шаркаўшчына маімі вачамі”. Дасылайце нам фотаздымкі вашых любімых прыгожых мясцін нашага гарадскога пасёлка, а мы абавязкова апублікуем іх на нашым сайце, а лепшыя — у раённай газеце. Вы можаце прынесці свае здымкі ў рэдакцыю раённай газеты ці даслаць на электронны адрас Gazeta_shar@mail.ru, а таксама ў нашы суполкі ў сацыяльных сетках: “Укантакце” і “Аднакласнікі”.

Аўтары лепшых здымкаў будуць адзначаны прызамі.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика