Пасля смяротнага атручвання на сметніку ў Слуцку лекары ратуюць пятага чалавека
Фота: Алесь Дастанка / kurjer.info
Слуцкія лекары змагаюцца за жыццё мужчыны, які, як мяркуецца, атруціўся на сметніку невядомай вадкасцю, піша kurjer.info. Ён выпіў гэтую вадкасць разам з іншым мужчынам і трыма жанчынамі.
Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося ў пятніцу, 23 сакавіка. На гарадскім сметніку каля вёсці Лесішча пры сартаванні смецця мужчына знайшоў пластыкавую бутэльку аб'ёмам 1,5 л з невядомай вадкасцю. Ён выпіў яе разам з калегамі, вырашыўшы, што там ёсць харчовы спірт.
На цяперашні момант дакладна не вядома, колькі чалавек пілі тую вадкасць і колькі менавіта яе было ў бутэльцы.
Пасля працы усе сабутэльнікі разышліся. Некаторых з іх "хуткая" забірала па выкліках ужо з дома. Трох чалавек — мужчыну і дзвюх жанчын — шпіталізавалі ўвечары 23 сакавіка. Зранку 24 сакавіка памерлі 67-гадовы мужчына і 61-гадовая жанчына. Зранку 26 сакавіка памерла 55-гадовая случчанка, а крыху пазней — трэцяя жанчына.
Другі мужчына пратрымаўся даўжэй за ўсіх. Два дні ён гарэлкай спрабаваў лячыць сімптомы атручвання. Верагодна, случанін меркаваў, што атруціўся метылавым спіртам і спрабаваў нейтралізаваць яго ўздзеянне — этылавым. Дарэчы, міліцыя апытвала яго пасля здарэння, аднак мужчына адмаўляў, што піў разам з усімі.
Па факце гібелі людзей Следчы камітэт праводзіць праверку.