Літаратурная гасцёўня
26.03.2018
—
Разное
21 лютага адначаўся Міжнародны Дзень роднай мовы. Бібліятэкары сумесна з настаўніцай беларускай мовы Валянцінай Некрашэвіч запрасілі вучняў бабуніцкай школы ў бібліятэку на мерапрыемства “Багатая, родная ты мова”. Літаратурная гадзіна пачалася з беларускай мелодыі, выкананай Юліянай Крук на цымбалах.
Марына Радзівонава зрабіла агляд навінак сучаснай літаратуры. У час вуснага часопіса гучалі вершы Петруся Броўкі, Міколы Мятліцкага, Янкі Сіпакова. Усіх зацікавіла прэзентацыя кнігі “Беларуская граматыка” Браніслава Тарашкевіча. Вучні паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах “Адгадай загадку”, “Перакладзі слова з рускай мовы”, “Складзі прыказку”.
Наталля СТРАКАЧ.