Да перамог ідуць разам

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Творчыя калектывы раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у IV Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2018”. Гэта быў трэці фестываль, дзе навучэнцы Цэнтра прадстаўлялі сябе. Летась Дыпломам ІІ ступені была ўзнагароджана вакалістка Аляксандра Пінчук, “Тэатр моды” стаў уладальнікам Гран-пры, а “Аквамарын” з танцам “Піраты” меў прыз сімпатый журы.

Фестываль гэтага года быў больш ураджайным на ўзнагароды. Танцавальны калектыў “Аквамарын” пад кіраўніцтвам Марыны Масла быў двойчы ў ліку лепшых: прыз сімпатый журы атрымаў танец “Маков цвет”, дыпломам І ступені ўзнагароджана танцавальная кампазіцыя “Забавный вояж”.

Да перамог ідуць разам

Да перамог ідуць разам

Сваю высокую ўзнагароду лаўрэата ІІ ступені атрымала калекцыя мадэляў адзення “Дыхание ретро”, створаная пад кіраўніцтвам кіраўніка цэнтра і ўласна  аб’яднання “Тэатр моды” Надзеі Слабадзянюк.

Геаграфія фестывалю з году ў год пашыраецца. Сёлета ўдзельнікам яго разам з беларусамі сталі прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Украіны і Казахстана. Змагацца за ўзнагароды “Аквамарыну” і “Тэатру моды” давялося з калектывамі, якія многія гады носяць званне “ўзорных”.

Да таго ж абодва танцы “Аквамарын” прадстаўляў у адной намінацыі і ўзроставай катэгорыі, літаральна змагаючыся сам з сабою. У выніку сярод 12 прэтэндэнтаў ён заваяваў дзве з трох самых значных узнагарод.

Калекцыя мадэляў “Дыхание ретро” летась ужо мела дыплом ІІ ступені ў абласным фестывалі “Добры дзень, свет!” Цяперашняя ўзнагарода – другая па значнасці сярод атрыманых 10 творчымі калектывамі, якія прадставілі свае калекцыі адзення.

Надзея Слабадзянюк адзначае найперш уклад у гэтыя дасягненні бацькоў іх навучэнцаў. Асабліва гэта тычыцца калектыву “Аквамарын”. Апякунскі савет харэаграфічнага аб’яднання прымае самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы нумароў. Адкрыты рахунак для збору сродкаў на фінансаванне, з якога толькі для гэтых выступленняў быў набыты абутак, капелюшы для камплектацыі касцюмаў, тканіна для іх. Самі бацькі дапамагалі і ў пашыве касцюмаў. Значная частка работы па пашыве і вырабе аксесуараў была выканана старэйшымі навучэнцамі Цэнтра за сродкі фонда сацыяльнай абароны насельніцтва пры рэалізацыі ў снежні мінулага года праекта працоўнай занятасці.

Адміністрацыя Цэнтра шчыра ўдзячна бацькоўскаму камітэту і апякунскаму савету за пастаянную дапамогу, дзякуючы якой дзеці могуць раскрыць свае здольнасці і быць адзначаны высокімі ўзнагародамі. А таксама кіраўніцтву аддзела адукацыі, спорту і турызму за забеспячэнне калектываў транспартам.

Надзея Слабадзянюк выказвае спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва, і ў тым ліку з раённымі грамадскімі аб’яднаннямі. У прыватнасці, фондам міру, на які адрасавана хадайніцтва пра аказанне матэрыяльнай падтрымкі для стварэння новай калекцыі мадэляў адзення, прэзентацыя якой плануецца на Міжнародным фестывалі “Покліч Палесся”.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА і раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

←Анастасия Кузьмина: Думаю, еще не скоро забуду такое поражение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика