«Паэтычны вянок Брэстчыны» на дзевяці мовах - фото
Паэзія ўзвышае нас над штодзённым і ў збагачае духоўна. На нашай планеце не знайсці народа, які б не быў знаёмы з ёю. Яна дапамагае нам быць міласэрднымі, больш рашучымі і дабрэйшымі.
22 сакавіка ў Брэсцкім гарадскім грамадска-культурным цэнтры прайшло традыцыйнае свята “Паэтычны вянок Брэстчыны”, прысвечанае Сусветнаму Дню паэзii. Пастаянная вядучая паэтычнай гасцёўні - намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Любоў Красеўская.
Упершыню паэтычная гасцё ўня адкрылася пад чароўныя гукi цудоўнай музыкі ў выкананні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь - аркестра рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа. Мастацкі кіраўнік і дырыжор - Лілія Стралова.
Традыцыйна свята адкрылася беларускім словам. Пераможцы гарадскога конкурсу чытачоў “Зорны спеў”, Платон Бяляеў і Паліна Чарнак, ярка і запамінальна прачыталі вершы знакамітых паэтаў-землякоў Андрэя Мазько “Добрыя словы кажыце” і Надзеі Парчук “Пеўнік-разбойнік”.
Пераможца міжнародных конкурсаў чытальнікаў Ася Карпава кранальна прачытала паэтычныя радкі польскай паэтесы Марыі Сулімы. Гюльнар Агаева і Сабіна Уддін праз творы першага народнага паэта Азейрбайджана Самеда Вургуна дапамаглі адчуць прыстуным цеплыню і гасціннасць далёкага ўсходняга краю. Старажытныя вершы на іўрыце прачытаў Мойша Рабіновіч. Маладая паэтка Ганна Акала акунула прысутных у свет нямецкай і англійскай паэзіі. Святлане Кіслячук на італьянскай мове ўдалося данесці вялікія пачуцці Пятраркі да Лауры.
А пра тое што любоў шматрагранна, яна і натхняльніца, і боль, і цёплы праменьчык і пагрозлівая маланка прыстуныя адчулі, паслухаўшы шчымлівы, жыцццясцвяржальны верш Май і Румянцавай «Красота» у выкананні ўладальніцы Гран-пры конкурса чытальнікаў «Души прекрасные порывы».
Кацярыны Бабрыковіч.