Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

21-22 сакавіка на факультэце ветэрынарнай медыцыны праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, арганізаваная дацэнтам кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі факультэта, адначасова рэдактарам часопіса «Наше сельское хозяйство. Ветеринария и животноводство» Мікалаем Кузняцовым. 

У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя беларускіх навучальных і даследчых устаноў, прадстаўнікі не толькі беларускіх, але і расійскіх фірм і кампаній, такія, як Алена Дубровіна з Санкт-Пецярбургу («Біятроф»), Аўрыка Фядосава і Стас Заўгародні з Масквы («Провет»), спецыялісты, якія працуюць у сельскай гаспадарцы. 

Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

У адкрыцці прыняў удзел начальнік упраўлення ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Мікалай Кот. З дакладамі выступілі дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны ГДАУ прафесар Віктар Малашка, прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Расціслаў Кузьміч. Усе выступы былі практычна карыснымі для спецыялістаў. 

Сярод выступоўцаў на канферэнцыі былі і маладыя спецыялісты, у тым ліку выпускнікі ўніверсітэта – Аляксей Білецкі, Дзмітрый Воранаў, Дзяніс Харытонік, Аляксандр Козел і іншыя. Завяршылася канферэнцыя размовай удзельнікаў за «круглым сталом». 

Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
Здароўе каровы. У Гродзенскім аграрным універсітэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

 
www.ggau.by

←На станцыі мінскага метро “Купалаўская” загінуў мужчына

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика