Імя месяца – Мілана

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное
Імя месяца – Мілана

У апошні месяц каляндарнай зімы на свет з’явілася 14 нованароджаных. Адметна, што гараджан і вяскоўцаў – пароўну.  А вось па палавой прыналежнасці пальма першынства за дзяўчаткамі – іх дзевяць, хлопчыкаў адпаведна пяцёра. Самае папулярнае імя гэтага месяца – Мілана. Так назвалі траіх дзяўчынак. Мілана — старажытнае славянскае імя. Яго значэнне — “мілая”, “далікатная”. Гэта імя вельмі распаўсюджана ў нашай краіне, але ў апошнія гады часцей успрымаецца ў італьянскім тлумачэнні “модніца” – гэта значыць, “з Мілана”.

Іншыя бацькі абралі сваім дзеткам імёны такія: Лізавета, Злата, Ганна, Варвара, Валерыя, Святлана; Трафім, Елісей, Раман, Арсеній.

Віншуем бацькоў з прыемным папаўненнем у сем’ях. Няхай малыя растуць  здаровымі і дужымі, добрымі і пазітыўнымі.

Зімовыя вяселлі таксама гулялі. Па аднаму зарэгістравана на вёсцы і ў горадзе. Віншуем маладых і зычым, каб усё жыццё яны крочылі адной дарогай, разам палавінілі радасць і сум, бераглі адзін аднаго, і каб хутчэй іх сем’і шырыліся.

Што тычыцца смяротнасці, то яна па-ранейшаму не здае пазіцый і істотна перавышае нараджальнасць. У лютым пайшоў з жыцця 21 слаўгарадчанін (10 зарэгістравана ў аддзеле ЗАГС, 11 – у сельвыканкамах). Усе, хто страціў роднага і блізкага чалавека, прыміце шчырыя спачуванні.

Калі аналізаваць два мінуўшыя месяцы, то дэмаграфічная карціна ў раёне наступная: зарэгістравана 27 нованароджаных (15 – гараджане і 12 – вяскоўцы), заключана пяць шлюбаў (толькі адно вяселле гулялі на вёсцы), памерла 49 слаўгарадчан (22 – у горадзе, 27 – на вёсцы).

Даныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела ЗАГС

райвыканкама Марынай НІКІЦІНАЙ,

апрацавала Святлана БЯЛЯЕВА.

←Установлена личность погибшего в минском метро мужчины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика