У гонар мілай маці!

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное
У гонар мілай маці!

Самае прыгожае вясновае свята – Дзень жанчын – традыцыйна мы адзначалі на мінулым тыдні. І, як водзіцца, прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва раённы цэнтр дзіцячай творчасці запрасіў на святочную праграму з гэтай нагоды. Шмат матуль, бабуль сабралася ў зале. Трэба  адзначыць, што і мужской прысутнасці мерапрыемства пазбаўлена не было. Справа, мяркую, у наступным: нішто так не сагравае душу, як віншавальнае слова, песня, танец ад свайго дзіцяці, унукаў. А тое, што на сцэне былі галоўным чынам дзеткі, то і ўдзячных гледачоў прымушваць прыйсці на канцэрт было не трэба. І, як паказаў час, ніхто не пашкадаваў, што завітаў у залу раённага цэнтра культуры і народнай творчасці 8 сакавіка.

З самых першых хвілін праграмы гледача захапіла сваёй мілагучнасцю і пяшчотай выступленне выхаванцаў дзіцячага садка № 4. Было бачна, як расчулілі сваіх гледачоў маленькія гномікі танцам, як вочы макрэлі ад слёз радасці і пяшчоты. Дый не толькі. Кожны нумар, ці то садок, ці школа мастацтваў, ці цэнтр дзіцячай творчасці, нёс словы прызнання да самага-самага дарагога чалавека – маці.

Ад імя раённай улады са  словамі віншавання звярнуўся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызма райвыканкама Аляксандр Аўчыннікаў. Ён выказаў удзячнасць кожнай жанчыне, якая прыйшла на мерапрыемства, тым,  хто не здолеў гэтага зрабіць, прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва ўсіх узростаў, прафесій, сацыяльных статусаў. Кожнай ён зычыў быць прыгожымі як знешне, так і знутры, любіць свае сем’і, зберагаць іх. У той жа час пажадаў заўсёды мець каля сябе моцнае мужское плячо, якое дазволіць нават моцным жанчынам хоць зрэдку пабыць слабымі, пяшчотнымі.

У гонар мілай маці!

Кожная жанчына, дарэчы, пры ўваходзе ў залу атрымлівала з рук дзяўчат віншавальную паштоўку, мілыя ўсмешкі, пазітыў. Якога ў той дзень было бясконцае мноства. Нумары мастацкай самадзейнасці адзін за другім славілі жанчыну, дзякавалі за пяшчоту і любоў, якія не маюць межаў. Свята падышло да фіналу. Гледачы,  па ўсяму было бачна, знаходзіліся пад прыемнымі ўражаннямі ад такой яскравай віншавальнай феерыі.

Хочацца пажадаць, каб не толькі 8 сакавіка мы ўспаміналі, як гэта добра, што з намі ёсць жанчыны. І тое, што яны ўжо асвоілі адназначна мужчынскія прафесіі, сталі гарантамі матэрыяльнага дабрабыту ў сям’і – не ёсць добра. Гэта ўжо не рэдкасць – жанчына за рулём, жанчына на фізічна цяжкіх  работах. А мужская палова сваёй інфантыльнасцю, часам бездапаможнасцю (дзякаваць Богу не ўся) выклікае заклапочанасць і трывогу. Вернемся да класікі, спадары. Няхай нашы мілыя жанчыны і надалей будуць прыгожымі, пяшчотнымі, добрымі захавальніцамі нашых дамоў, нашымі палавінкамі.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара.

←Установлена личность погибшего в минском метро мужчины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика