Асіповічы: коратка аб розным

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Раённы хор ветэранаў працы вярнуўся з XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны” з Дыпломам     I ступені ў намінацыі “Вакальна-харавое мастацтва”, узнагароду такой жа вартасці атрымала жаночая вакальная група. Ганаровая грамата абласнога Савета дэпутатаў была ўручана кіраўніку калектыву Эле Кузьміч.

Тэрыторыя Вяззеўскага сельсавета з 1 сакавіка значна павялічылася. У яе склад увайшлі населеныя пункты былога Карытненскага. Зараз яна ахоплівае 29 вёсак, у якіх пражывае 2445 чалавек.

Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паведамляе, што ў раёне працуе 60 сацработнікаў, з іх 16 у горадзе і 44 у вёсках, шасцёра з якіх — знешнія сумяшчальнікі. Найбольшая колькасць — 9 сацработнікаў — абслугоўвае састарэлых Ліпенскага сельсавета, у Татарцы працуе 7.

Безнаяўную жыллёвую субсідыю на частковую аплату жыллёва-камунальных паслуг па выяўленчым прынцыпе за 3 месяцы атрымала 210 жыхароў раёна на агульную суму больш за 11620 руб. Па заяўным  прынцыпе субсідыяй скарысталася 8 чалавек амаль на 260 руб.

У раённым Цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва праходзіць выстава «Сувенір з гліны», якая прадоўжыцца да 30 сакавіка. А раённы гісторыка-краязнаўчы музей запрашае з 26 сакавіка па 20 красавіка наведаць выставу творчасці інвалідаў «Свет, у якім я жыву». Прысвечана яна Году малой радзімы.

На Асіповіччыне зараз пражывае 19 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 11 асоб, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле. 5 чалавек з’яўляюцца інвалідамі з дзяцінства ў выніку ранення ці калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ці іх наступствамі; 3 сям’і ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане; 84 чалавекі носяць статус непаўналетніх і 11 — паўналетніх вязняў месцаў прымусовага ўтрымання ў час Другой сусветнай вайны.

←С 27 марта по 2 апреля пройдет республиканская профилактическая акция «Не будь невидимкой на дороге!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика