Александр Богданович на приёме в Осиповичах выслушал проблемы земляков

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Чарговы прыём жыхароў Асіповіччыны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч правёў у прысутнасці старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева. Такое ўзаемадзеянне прадстаўнікоў рознаўзроўневых органаў прадстаўнічай улады ў зносінах з землякамі безумоўна можа быць плённым — асабліва ў вырашэнні важных праблем рэгіёна.

Александр Богданович на приёме в Осиповичах выслушал проблемы земляков

З сямі зваротаў, якія прагучалі падчас прыёму, два мелі адносіны да грамадскіх ініцыятыў мясцовай супольнасці. Гэта — стварэнне ў горадзе скаладрому, прыдатнага для сур’ёзных заняткаў альпінізмам, і праграма адраджэння сваёй малой радзімы, якую распрацавалі і рэалізуюць жыхары вёскі Вялікая Грава.

Астатнія ж тычыліся рознабаковых аспектаў удасканалення заканадаўства ў галіне праваахоўнай дзейнасці, сацыяльнай абароны насельніцтва і работы камунальнай гаспадаркі.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

←С 27 марта по 2 апреля пройдет республиканская профилактическая акция «Не будь невидимкой на дороге!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика