У Віцебску жорстка затрымалі педагога, якога абвінавачваюць у педафіліі (відэа)
Момант затрымання, скрыншот з відэа.
У Віцебску жорстка затрымалі педагога, якога абвінавачваюць у педафіліі. 38-гадовы мужчына — фігурант крымінальнай справы аб здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару і распусных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, затрыманы працаваў педагогам па вакале ў адной з устаноў дадатковай адукацыі Віцебска. Першая трывожная інфармацыя трапіла да праваахоўнікаў у лютым. Высветлілася, што з 2015 года мужчына ў абласным цэнтры і за яго межамі неаднаразова здзяйсняў распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх. Адзначаецца, што мужчына, ужываючы гвалт, здзяйсняў палавыя зносіны ў вычварэнскай форме.
Затрыманне адбылося ў лютым 2018-га (яго праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі пры сілавой падтрымцы АМАП), але відэа было абнародавана толькі цяпер, пасля выстаўлення абвінавачвання. Пацярпелымі па крымінальнай справе прызналі двух хлопчыкаў. Праваахоўнікі мяркуюць, што пацярпелых можа быць больш.