У Беларусі ў бліжэйшыя дні пахаладае
Фота: БЕЛТА
У Беларусі на бягучым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор’е, халоднае паветра прыйдзе ў сераду са Скандынавіі. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, 27 сакавіка ўначы і раніцай амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дождж і мокры снег, удзень ападкі магчымыя пераважна ў Гомельскай вобласці. У начныя гадзіны будзе ад 0 да -6 градусаў, удзень — ад -1 да +4 (у Брэсцкай вобласці будзе на некалькі градусаў цяплей).
28 сакавіка снег і мокры снег магчымыя толькі на паўднёвым усходзе краіны. Уначы тэмпература паветра складзе ад -1 да -8 градусаў (на Віцебшчыне — да мінус 11), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 градусаў. Прыблізна такія ж умовы надвор’я прагназуюцца і 29 сакавіка. Раніцай і ўдзень снег, мокры снег пройдуць практычна па ўсёй Беларусі (на Брэстчыне — з дажджом).
У пятніцу, 30 сакавіка, мокры снег і дождж магчымыя амаль па ўсёй краіне. У начныя гадзіны будзе ад -6 да +1 градуса, удзень — ад 0 да +6 (на поўдні — да +8).