З чарговай перамогай вярнуліся з Міжнароднага фестывалю-конкурсу творчасці “Кубак Сяброўства” выхаванцы Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Тэона Бебурыя і Мацвей Пашкоўскі. Рабяты сталі лаурэатамі І ступені, а іх выкладчык Таццяна Рыгораўна Пашкоўская была адзначана Падзякай, за высокі прафесіянальны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, творчае майстэрства і асабісты ўклад у эстэтычнае і культурнае выхаванне падрастаючага пакалення.
На рахунку Тэоны і Мацвея таксама Дыплом ІІІ ступені ў V Міжнародным конкурсе мастацтваў “Дняпроўскія хвалі”. Жыліцкі дуэт акардэяністаў стаў таксама ўладальнікам спецыяльнага прыза “За лепшы канцэртны нумар”.
Работа таленавітага педагога Т.Р.Пашкоўскай адзначана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Таксама па выніках раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2017 год Таццяне Рыгораўне Пашкоўскай прысвоена званне “Лепшы работнік культуры”.