Тыдзень дзіцячай кнігі ў Лагойску

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Традыцыйны тыдзень дзіцячай кнігі, які штогод аб’ядноўвае юных прыхільнікаў друкаванага слова, распачаўся ў нашым раёне. А адкрыўся ён святам “Кніжкіны імяніны”, якое прайшло ў актавай зале гарадской школы мастацтваў.

Добры настрой падтрымлівалі нумары танцавальнага калектыву “Квецень” (кіраўнік Ала Каліна) і музычнага “Забава” (педагог Таццяна Зялёнка), а таксама ансамбль цымбалістаў, якім кіруе Галіна Асмалоўская. Сольнымі выступленнямі парадавалі Вікторыя Чумак, якая спела вясёлую песеньку пра рыбу-пілу, і юны акардэаніст Уладзімір Янкоўскі.

А пасля ўсе, хто прысутнічаў у зале, трапілі ў  казачны свет творчасці дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, якая таксама стала госцяй “Кніжкіных імянін”. Аўтар прадстала перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў вобразе чароўнай феі, якая скончыла чароўную акадэмію казак для таго, каб навучыцца пісаць творы для дзяцей. Затым фея пазнаёмілася з маленькімі ўдзельнікамі свята падчас чытання жартоўнага верша, а пасля прадставіла свае творы і іх галоўных герояў.

А тыдзень дзіцячай кнігі працягнецца шэрагам мерапрыемстваў, якія запланаваны ў гарадской дзіцячай бібліятэцы.
Так, 26 сакавіка тут пройдзе гадзіна гумару “Смех, ды і толькі”. На 27 сакавіка запланаваны агляд навінак “Навінкі з кніжнай карзінкі”. У сераду, 28-га пройдзе віктарына “Дэтэктыўнае агенцтва “Пошук”. Закрые тыдзень мерапрыемства “С книгами знаться – ума набираться”, якое адбудзецца 29 сакавіка.


Таццяна КРЭНЬ


		Тыдзень дзіцячай кнігі ў Лагойску

←Домрачева о возможном завершении карьеры: "Важно взвесить все нюансы. Я ведь еще и мама"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика