Майстар-класы да Вялікадня
26.03.2018
—
Разное
Праз некалькі тыдняў вернікі будуць адзначаць адно з важнейшых свят — Вялікдзень. Яго нязменным атрыбутам з’яўляецца пафарбаванае яйка. Як вядома, існуе шэраг спосабаў роспісу яек: крашанка, драпанка, крапінка і г. д.
Супрацоўнікі музея традыцыйнай культуры штогод запрашаюць браслаўчан бліжэй пазнаёміцца з асноўнымі прыёмамі роспісу яек і праводзяць майстар-класы. Сёлетні год не выключэнне. На занятках дарослыя і дзеці не толькі даведваюцца пра традыцыйныя спосабы, але і самі спрабуюць з дапамогай спецыяльнага інструмента (пісачка) і воску нанесці ўзоры.
■ Тэкст і фота
Алены НАБЕЕВАЙ.