Як нараджаюцца музыкі

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное

Скрыпка… Які гэта прыгожы па гучанні музычны інструмент! Які цуд можна стварыць, іграючы на ёй! Скрыпка можа перадаць усе эмоцыі, стан душы. Але для гэтага трэба ўмець адчуваць яе, зжыцца з ёй.

У нашым горадзе шмат дзяцей і дарослых валодаюць гэтым інструментам. Многія з іх наведвалі скрыпічнае аддзяленне Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў ці цяпер там вучацца.

Я вырашыла ўзяць невялікае інтэрв’ю ў Анастасіі Васільевай, якая ўваходзіць у састаў ансамбля скрыпачоў «Прызнанне». Доўгі час гэты ансамбль не меў пэўнай назвы. Але, удзельнічаючы ў рэспубліканскім этапе конкурсу «Львёнок» з творам беларускага кампазітара Целяпнёва «Прызнанне», ансамбль стаў лаўрэатам другой ступені. Гэтая кампазіцыя стала візітнай карткай ансамбля. Так і з’явілася назва.

Насця расказала, што ў склад ансамбля ўваходзяць сем вучняў і два настаўнікі – Таццяна Леанідаўна Кот і Ала Мікалаеўна Імамутдзінава, а таксама канцэртмайстар – Валянціна Мікалаеўна Ляхоўская.

Сама Насця займаецца на скрыпцы ўжо шосты год. Дзякуючы няспыннай працы ёй усё ўдаецца. Заняткі музыкай патрабуюць вялікіх намаганняў. І тыя дзеці, у каго не хапае цярпення, хто не можа спланаваць свой час для заняткаў музыкай, часта здараецца, пакідаюць справу на палове шляху. Таму выклікаюць павагу мае равеснікі, якія паспяхова асвойваюць дадатковую адукацыю і радуюць нас сваімі талентамі.

Калі я спыталася ў Насці, што значыць для яе музыка, яна адказала, што заняткі на скрыпічным аддзяленні дастаўляюць ёй вялікае задавальненне. Гэта не толькі асалода ад добрай музыкі, эстэтычнае выхаванне, але і магчымасць трэніроўкі памяці, развіцця арганізаванасці і самадысцыпліны. Для мяне было сапраўдным падарункам пачуць, як Насця іграе на скрыпцы.

Ульяна МІЛАШЭЎСКАЯ, вучаніца СШ № 3г. Стоўбцы

←Ни дня без любимой работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика