На гэтым тыдні ў раёне заканчваецца тэхагляд трактараў

Источник материала:  
26.03.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У раёне зараз, згодна з пастановай № 630 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд трактараў, прычэпаў, паўпрычэпаў і пагрузчыкаў.

Арганізаваны ён па графіку, зацверджаным рашэннем № 1938 Нясвіжскага райвыканкама ад 26 снежня 2017 года. Ён быў разасланы ва ўсе прадпрыемствы, арганізацыі, дзе ёсць такая тэхніка. Дарэчы, гэты графік быў апублікаваны ў нашай газеце 21 лютага.

Як ідзе праверка, як да яе падрыхтаваліся адказныя асобы, мы папрасілі расказаць галоўнага дзяржаўнага інжынера-інспектара дзяржтэхнагляду раёна — начальніка раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Пятра СЕЎРУКА.

На гэтым тыдні ў раёне заканчваецца тэхагляд трактараў

— Пётр Юр’евіч, тэхнічны агляд пачаўся з канца лютага. Тэрміны звязаны з хуткім выхадам у поле працаўнікоў сельгаспрад-прыемстваў?

— Гэта штогадовы дзяржаўны тэхагляд. Проста ў сакавіку ўсю ўвагу ўдзяляем сельскай гаспадарцы. А вось калі разгорнуцца вясновыя палявыя работы, прыступім да праверкі іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Такім чынам і графік складзены. Выязджаем на месца і акрамя графіка, датэрмінова, па заяўках сельгаспрад-прыемстваў. Зразумела, што адначасова  ўсе трактары на тэхагляд не паставіш — вялікая іх колькасць занята на кармленні жывёлы. Даводзіцца правяраць па частках. Па стане на 19 сакавіка ў 10-і гаспадарках агляд прайшоў па графіку, у пяці — па-за графікам. На гэту дату на тэхагляд было прадастаўлена 84 % трактараў, з іх прайшло агляд 91 %; прычэпаў — адпаведна 67 і 66 %, што некалькі горш.

— Хто, акрамя вас, уваходзіць у склад камісіі?

— Прадстаўнікі зацікаўленых службаў — супрацоўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, АДАІ Нясвіж-скага РАУС, райваенкамата, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

— На якія аспекты звяртаеце асаблівую ўвагу?

— Правяраем тармазную сістэму, асвятляльную сігналізацыю, а таксама — ці праводзілася своечасова тэхнічнае абслугоўванне рухавіка (замена масла, рэгуліроўка клапанаў), замена масла ў каробцы перадач, трансмісіі. У энерганасычаных  трактарах камп’ютар пакажа, ці мелі месца даныя “маніпуляцыі”, у астатніх — правяраем па дакументах. Тэхніка каштуе дорага. І  калі своечасова не правесці тэхабслугоўвання, потым  на рамонт давядзецца затраціць немалыя грошы. Знешні выгляд таксама павінен быць належным.

— І якія вашы ўражанні? Што паказвае праверка?

— Адны з лепшых на сёння — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ЗАТ “1 Мая”. У першай гаспадарцы кожны год адказна рыхтуюцца да гэтага мерапрыемства. У другой — сітуацыя палепшылася ў разы з прыходам новага  галоўнага інжынера. Да дня  праходжання тэхагляду (1 сакавіка) у іх было гатова 95 % трактараў. Гэта добры  паказчык. Па-за графікам нядрэнна падрыхтаваліся ў ААТ “Гарадзея”. Трэба          адзначыць СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Новае жыццё”.  Па гэтых гаспадарках заўваг, можна  сказаць, няма. Па астатніх — ёсць. Недахопы ім даводзіцца ліквідоўваць. Дробныя — на працягу дня, адначасова з работай камісіі. Калі ёсць сур’ёзныя, даём прадпісанне, указваем новы тэрмін правядзення тэхагляду.

Спраўная тэхніка — гэта і своечасова выкананая работа, ад чаго залежыць у пэўнай ступені ўраджай і надой малака, і захаванне тэхнікі бяспекі, і эканомія сродкаў, аб чым я гаварыў вышэй.

— Які аб’ём работы вашай камісіі трэба выканаць?

— Нам трэба агледзець 632 трактары, з іх 62 — энерганасычаныя (гэта значыць, магутнасцю 250 конскіх сіл і болей), 437 прычэпаў, 108 пагрузчыкаў.

З 10 да 15 мая правядзём тэхагляд кормаўборачнай тэхнікі, з 1 да 10 ліпеня — збожжаўборачнай.

— Ці папоўніўся трактарны парк раёна напярэдадні  вясновай пасяўной кампаніі новай тэхнікай?

— Так. Новыя трактары купілі ААТ “Гарадзея” — энерганасычаны “Беларус 3522” і два — маркі “Беларус 1523”. “Нясвіжскія Астроўкі” набылі адзін “Беларус 1523”. Будуць  і далейшыя паступленні.

Гутарыла Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Минске прошли разрешенные властями мероприятия по случаю 100-летия БНР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика