25 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Віншаванне мясцовай улады
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і прызнання людзям, якія забяспечваюць працаздольнасць найважнейшых сістэм жыццезабеспячэння. Працаўнікі гандлю і бытавога абслугоўвання ўносяць вялікі ўклад у развіццё эканомікі Смаргонскага раёна, пастаянна пашыраюць спектр аказваемых паслуг, паляпшаюць іх якасць, ствараючы добры настрой і выгоды ў нашым жыцці.
Жыллёва-камунальная гаспадарка з’яўляецца асаблівай сферай эканомікі, ад якой залежыць узровень жыцця і дабрабыт абсалютнай большасці насельніцтва. Цяпло, святло і вада ў нашых кватэрах, пад’езды, ліфты, двары, забеспячэнне камфортных умоў у дзіцячых садках, школах і бальніцах, капітальна-рамонтныя работы - усё гэта штодзённыя клопаты камунальнікаў, значнасць якіх цяжка пераацаніць.
У сучасных умовах рэфармавання сістэмы на работнікаў ЖКГ ускладзена вялікая адказнасць у вырашэнні цэлага комплексу назапашаных гадамі пытанняў. Сёння да камунальных службаў і прадпрыемстваў ЖКГ прыкавана пільная ўвага жыхароў, грамадскасці, дзяржаўных органаў, прад’яўляюцца самыя высокія патрабаванні. Але гэта не падстава апускаць рукі, а магчымасць павышаць статус прафесіі - станавіцца больш моцнымі і кампетэнтнымі.
Мы жадаем вам, паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ, аптымізму, удачы, павышэння дабрабыту, безаварыйнай працы, больш удзячных слоў, дабра і здароўя.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.