Каталіцкія вернікі заўтра адзначаюць Пальмовую нядзелю

Источник материала:  
24.03.2018 — Разное

 

Каталіцкія вернікі заўтра адзначаюць Пальмовую нядзелю

Паводле легенды, у гэты дзень Іісус Хрыстос уехаў у Іерусалім, жыхары якога кідалі да Яго ног пальмовыя галіны. У нас жа сімвал свята замянілі на вярбу, якая штогод першай распускаецца ранняй вясной.
Па шматвекавой традыцыі вернікі прыйдуць у касцёл з упрыгожанымі вербачкамі. Сямігадовая Вераніка Пярскевіч разам са сваёй матуляй свежазрэзаныя
вербныя галінкі аздобіла стужкамі і кветкамі. Атрымаўся прыгожы святочны букет. Асвечаны ў храме, ён стане абярэгам у доме на ўвесь год.
Пасля Пальмовай нядзелі пачынаецца заключны тыдзень Вялікага посту, які папярэднічае Вялікадню. У храмах будзе ўспамінацца пра апошнюю вячэру Божага Сына, Яго асуджэнне, пакуты, укрыжаванне, пахаванне і ўваскрашэнне. На працягу сямі дзён адбудуцца Богаслужэнні, пры-свечаныя разважанню пра мукі Хрыста.
Наталля МАЦЮК

←Группы «Brutto» и «Ляпис-98» отменяют ближайшие концерты. В том числе, 25 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика