Стан пацярпелых падчас абрынання будынка ў Станькаве здавальняючы
24.03.2018 13:56
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Двое пацярпелых падчас абрынання будынка ў вёсцы Станькава цяпер ў здавальняючым стане. Такую інфармацыю перадае БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал “Беларусь 1”. Пасля здарэння дваіх мужчын даставілі ў Дзяржынскую гарадскую лякарню — адзін атрымаў пералом галёнкі і яму зрабілі аперацыю, у другога падазравалі чэрапна-мазгавую траўму, але дыягназ не пацвердзіўся.
23 сакавіка каля 16.00 у МНС паступіла паведамленне пра выбух і абрынанне будынка ў Станькаве. Выбух моцна пашкодзіў сцены і канструкцыі. Гэты будынак арандаваў прадпрымальнік — тут выраблялі хімічныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца для дэзактывацыі і чысткі басейнаў. Прычына інцыдэнту высвятляецца.