Ля метро “Міхалова” прарвало трубу і заліло вуліцу
24.03.2018 13:26
—
Разное

Фота: TUT.by
У Мінску ля метро “Міхалова” вадой заліло вуліцу — гэта стала вынікам прарыву трубаправоду. Пра такое здарэнне паведамляе TUT.by са спасылкай на відавочцаў. Шэраг бліжэйшых дамоў засталіся без вады.
Аварыя адбылася раніцай 24 сакавіка, у мінскім “Вадаканале” паведамляюць, што на месца выязджалі спецыялісты і аператыўна ліквідавалі разрыў трубаправода.