З’явіліся здымкі з месца выбуху ў будынку ў Дзяржынскім раёне
23.03.2018 19:16
—
Разное
Фота: УСК па Мінскай вобласці.
З’явіліся здымкі з месца выбуху ў аднапавярховым будынку ў Дзяржынскім раёне. Здарэнне адбылося 23 сакавіка пасля 15-й гадзіны ў вёсцы Станькава. Частка цаглянага будынка ў выніку выбуху абрынулася. Пацярпелі двое мужчын, якіх завезлі ў бальніцу. Пагрозы для іх жыцця няма.
Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, на месцы здарэння працуюць следчыя, выбухатэхнікі і спецыялісты МНС. Вядома, што будынак знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часткі. Прычына выбуху пакуль невядомая.