Самыя лепшыя ў «Белай Русі
У якой з пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь» найбольш дасканалыя формы і метады работы, вызначалі падчас правядзення раённага агляду-конкурсу на найлепшую пярвічку.
Старшыні пярвічак сур’ёзна падышлі да ўдзелу ў конкурсе. З сабранага матэрыялу атрымаліся сапраўдныя кнігі, у якія змясцілі пратаколы, вынікі праверак, шмат старонак адвялі пад справаздачу пра культурна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы ў калектывах з мноствам фотаздымкаў у пацвярджэнне.
У мінулую сераду былі падведзены вынікі. Першае месца прысуджана пярвічнай арганізацыі СШ № 5, другое — Дунілавіцкага дома-інтэрната, трэцяе — дзіцячага садка «Спадарожнік». Урачыстым момантам стала ўзнагароджанне пераможцаў. Старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» В. М. Ромель падзякавала ўсім за работу, а старшыням пярвічак Вользе Мечыславаўне Мацкевіч, Анастасіі Аляксандраўне Ластоўскай, Людміле Вітальеўне Таразевіч (на здымку) уручыла дыпломы і прэміі ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятым месцам. Ад намесніка старшыні М. А. Кабайлы пераможцы атрымалі кветкі.
— З дапамогай конкурсу імкнёмся актывізаваць дзейнасць пярвічак па самых розных кірунках, — гаварыла В. М. Ромель. — А ў іх ёсць магчымасць заявіць пра сябе добрымі справамі, павысіць аўтарытэт. Конкурс садзейнічае ўмацаванню пазітыўнага іміджу «Белай Русі».
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ
Больше фото в наших группах с соцсетях: