Рок-концерт, гироскутеры, чай… «Час Земли» обещает быть не скучным в Шумилино

Источник материала:  
22.03.2018 — Разное

Рок-концерт, гироскутеры, чай… «Час Земли» обещает быть не скучным в ШумилиноРок-канцэрт, катанне на гіраскутарах і бясплатны чай

Грамадскае аб’яднанне “ЭкаБум” ініцыюе правядзенне ў Шумілінскім раёне акцыі “Гадзіна Зямлі” і 24 сакавіка запрашае ўсіх нераўнадушных да здароўя планеты ў гарадскі парк.
Як паведаміла лідар аб’яднання Ірына Кулікава, з 20.30 да 21.30 там можна будзе цікава і пазнавальна правесці час. Прысутныя атрымаюць інфармацыю пра ідэю гэтай акцыі, вынікі мінулага года і іншае. Выступіць гурт “Эксперымент-12”, адбудзецца фаер-шоу. Таксама арганізатары запрашаюць са сваёй тэхнікай на катанне на гіраскутарах, самым актыўным абяцаюць прызы. У кафэ “Ірыска” пройдзе акцыя “У маю кружку, калі ласка”. Прыходзьце са сваімі кружкамі і атрымаеце бясплатна гарачы напітак – чай ці каву.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 23.04.2018 г.

←Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Зямчонак 20 сакавіка правёў прыём грамадзян у Шаркаўшчыне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика