Я б у трактарысты пайшоў… На каго вучаць у вучэбным цэнтры упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама

Источник материала:  
22.03.2018 — Разное

Я б у трактарысты пайшоў… На каго вучаць у вучэбным цэнтры упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама

Новыя веды, новыя навыкі даюць магчымасць паспяхова канкурыраваць на рынку працы, быць запатрабаваным як спецыяліст. Гэтыя эканамічныя азы павінны ведаць і ўлічваць як работнікі, так і работадаўцы. Амаль 200 чалавек на працягу мінулага і сёлетняга гадоў вучыліся ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама.

 — Падрыхтавана трактарыстаў-машыністаў катэгорыі “А” – 21 чалавек, перападрыхтоўку на права кіравання колавымі трактарамі Беларус-1221, Беларус-3022 і іншай падобнай тэхнікай (катэгорыя “В”), самаходнымі машынамі, у тым ліку зернеўборачнымі камбайнамі, КЗР (катэгорыя “Д”) – 40 чалавек, — удакладняе дырэктар навучальнай установы Сяргей Пагарэльскі. — Акрамя таго кароткатэрміновае навучанне для тэхналагічнай эксплуатацыі новай энерганасычанай тэхнікі – трактароў, зернеўборачных камбайнаў – прайшлі яшчэ 90 механізатараў. Заняткі з імі праводзілі спецыялісты з вучэбных цэнтраў Мінскага трактарнага завода і Гомсельмаша.

У Сенненскім вучэбным цэнтры рыхтуюць не толькі механізатараў. Тут можна атрымаць пасведчанне машыніста ці аператара кацельняў, аператара сушыльнага абсталявання. Падрыхтоўка вядзецца як за сродкі сельгасарганізацый, РУП ЖКГ, цэнтра занятасці, так і на сродкі прыватных асоб.

Павысіць кваліфікацыю могуць і аператары машыннага даення кароў. На жаль, гэтай магчымасцю сельгасарганізацыі карыстаюцца, мякка кажучы, не ахвотна. За мінулы год і два месяцы сёлетняга перападрыхтоўку прайшлі ўсяго 20 даярак. Пры тым, што ў трох гаспадарках эксплуатуюцца жывёлводчыя комплексы, у якіх працуюць даільныя залы, дзе тэхналогія даення прыкметна адрозніваецца ад ранейшай. Не варта забываць і яшчэ аб адной адметнасці нашага часу – на фермах усё больш даярак, якія не маюць на ўласных падворках жывёлы, а значыць і элементарных ведаў аб фізіялогіі кароў, санітарных нормах, гігіене на фермах.

←Представители БелАЭС заявили о безопасности станции, но неубедительно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика