Ноутбук хочу. Буду студентом — бук нужен

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное

Ноутбук хочу. Буду студентом — бук нужен
 Ці лёгкая гэта справа — шрубы закручваць? А вось і паспрабуем разабрацца. Запытаемся хаця б у Андрэя Тарасевіча,  які сустрэў летнія канікулы з адвёрткай.

— Ды элементарна, — кажа Андрэй. — Трэба мець крышачку сілы ў руках, ну і настойлівасці ў дзеяннях.
Сілы ў руках у яго хапае, бо не які ж небудзь там хлюпік. Нездарма ж, можа, ужо гады два не пакідае баскетбольнай пляцоўкі. А настойлівасць — справа нажыўная. Ёю валодаюць толькі моцныя духам людзі. А што Андрэй моцны духам, сумнявацца не даводзіцца. Аднак пра гэта крыху пасля. А зараз раскажу, чаму хлопец сустрэў лета з адвёрткай.
Аднойчы завіхаліся яны на школьным двары з сябрамі, прыбіралі, прыйшла загадчыца гаспадаркі і кажа: “Ці хочаце, хлопцы, летам падзарабіць?”.
Хто ж не хоча падзарабіць! У каго грошы пад нагамі валяюцца? Вядома, Андрэй згадзіўся. І такім чынам апынуўся сярод шасці шчасліўцаў, якіх узялі ў школьную рамонтную брыгаду. Вядома, шчасліўцаў, бо, можа, шмат хто хацеў, ды брыгада не гумавая, усім працы не хопіць. Уручылі ім інструмент, правялі інструктаж — і “наперад на міны”. Дакладней — на табурэткі. Па заканчэнні задання табурэткі ў роднай школе будуць адрамантаваны, а шчаслівая шасцёрка дзесяцікласнікаў атрымае сваю першую ў жыцці зарплату, якой, зрэшты, хопіць не толькі на марожанае.
— Што будзеш купляць?
— Ноўтбук хачу. Буду студэнтам — бук патрэбен.
— Ну, за дзвесце рублёў, напэўна, не купіш.
— Нічога страшнага, дабаўлю. На “днюху” падарылі, ды і сам крыху падзарабіў.
У яго быў выбар — з’ехаць адразу ж у вёску да бабулі, пад Оршу, ці застацца пакуль тут і папоўніць сваю скарбонку. Выбраў другое — і правільна зрабіў. У бабулі яшчэ нагасціцца, там і іншых гарадскіх унукаў наедзе — толькі кармі. Андрэй есці дармавы хлеб не прывык, ды і праца прыносіць яму задавальненне. Сам сказаў: “Люблю працаваць”. Пакуль іншыя выспяцца, ён ужо ў бабулі на агародзе. Пакуль тыя кавы пап’юць, ён і перакапае ўсё, і перацяпае.
— А з адвёрткай працаваў ужо?
— Дома сам стол збіраў. А так болей з малатком, шпакоўні рабіў, напрыклад.
Вучыцца Андрэй Тарасевіч у дзясятым класе ў СШ №3. Дакладней, ужо ў адзінаццатым. Застаўся год. А з будучай прафесіяй так пакуль і не вызначыўся. Кажа, што будзе ў БНТУ паступаць на што-небудзь, звязанае з фізікай. Які БНТУ, якая фізіка! Ён жа гуманітарый чысцейшай вады. Язык падвешаны, акцёрскія задаткі — без сумневу. У школе ў інтэлектуалах — першы заўсёднік.
— Пакажа час, пакажа бал атэстата, — падсумоўвае Андрэй нашу інтэлектуальную спрэчку наконт яго будучай прафесіі. — І трэба, каб інтэрнат быў. Інакш дзе ў Мінску жыць!
Мы скардзімся на моладзь, маўляў, якая ж яна інфантыльная і няздольная да жыцця. Лухта! Чым болей маю справу з моладдзю, з падлеткамі, тым болей пераконваюся і дзіўлюся, і захапляюся — якія ж яны практычныя, жыццяздольныя, самадастатковыя. З цвёрдымі растуць перакананнямі і з добрымі прынцыпамі. Не ўсе, вядома, аднак такіх, нармальных, падлеткаў вельмі шмат — хлопцаў, якія ўжо з дзяцінства растуцуь сапраўднымі мужчынамі.
Вось і Андрэй, адзін у сям’і, без бацькі, якога, на жаль, не стала, калі хлопчык быў зусім маленькім. Маці, медработнік, адна выхоўвае сына. Зразумела, які ў медработнікаў заробак. Аднак хлопец не скардзіцца, кажа, што грошай ім з маці хапае. Ён проста не прывык скардзіцца — мужчынскі характар. Маці на працы. Пасля ўрокаў Андрэй адзін дома. Усё ўмее: і суп зварыць, і бульбы падсмажыць, і піцу прыгатуе. Хаця ў маці, вядома ж, гэта атрымліваецца лепей.
У свае шаснаццаць хлопец ні разу не трымаў у зубах цыгарэты і абсалютна абыякавы да спіртнога. Не паверыце, скажаце, напэўна, якісьці “мамчын сыночак”. Я б так не сказаў. Хлопец вясёлы, кампанейскі, сяброў мора. Запытаўся пра сяброў, а ён смяецца:
— Дык гэта ж увесь клас трэба пералічваць.
І пералічвае: “Косця Трон, Дзіма Жарнасек, Дзіма Данілаў, Пашка Дрозд, Мікіта Кажамякін, Сямён Крыцкі”.
— І ўсе яны не п’юць і не кураць?
— У нашай кампаніі гэта не прынята.
— Што ж вас аб’ядноўвае?
— Баскетбол, шахматы. Акрамя таго, проста можам сабрацца, гуляць разам па горадзе, купацца ходзім.
— А чаму менавіта баскетбол, а не валейбол, скажам?
— Валейбол — болей для дзяўчат. Там усё ж меней рухаў, меней “дзвіжухі” па пляцоўцы, а баскетбол — сапраўдная хлапечая гульня.
У гэтых падлеткаў ёсць свой хлапечы кодэкс гонару. Па гэтым кодэксе быць мужчынам зусім не значыць смактаць цыгарэту ці папіваць піва. У іх свае прынцыпы. Гэта новае расце пакаленне — залатое. І за імі — будучыня.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: Андрэй Тарасевіч.
Фота аўтара.

←Штраф за забытые водительские права отменен изменениями в КоАП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика