Оркестр на пятачке

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное

 

У панядзелак а 13-ай гадзіне ўсе, хто быў на плошчы Свабоды і ў прылеглых будынках і вуліцах, былі прыемна ўражаны. Расказвае Таццяна:

— Сядзім у кабінеце, абедзены перапынак, як чуем – трам-папам! Гучыць музыка, але чуваць, што н ез дынаміка, а жывая. Мы хуценька на вуліцу, бачым – канцэрт дае вайсковы аркестр з Заслонава. Малайцы!

Між тым аркестр выконваў адну кампазіцыю за другой, на змену вайсковым маршам гучалі мелодыі сучаснай эстрады. Некаторыя пазнаваў, бо чуў раніцай па радыё. Адным словам, заслонаўскія музыканты стараліся ваўсю!

Аднак узнікла пытанне, як гэта магло здарыцца, чаму аркестр з Заслонава прыехаў выступаць у Лепель? Здаецца, свята ніякага няма… адказы на пытанні даў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак:

— Нядаўна па нтэрнэце бачыў запіс канцэрта французскай спявачкі ZAZ на даху ў Маскве. Нічога звышнатуральнага – імправізаваная сцэна, некалькі музыкаў, салістка і гледачы, якія прыйшлі вольна. А вынік – выдатны настрой ва ўсіх. Няўжо мы не можам арганізаваць штосьці падобнае? З кіраўніцтвам творчых калектываў абдумалі і прынялі рашэнне ў тыдзень перад Днём горада наладжваць невялікія выступленні пад час абедзенага перапынку, з 13.00 да 14.00. Пачалі з ваеннага аркестра.

Оркестр на пятачке
Оркестр на пятачке
Оркестр на пятачке
Оркестр на пятачке
Оркестр на пятачке
Оркестр на пятачке
Оркестр на пятачке

Васіль МАТЫРКА.

←Штраф за забытые водительские права отменен изменениями в КоАП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика