Сваёй краіны грамадзяне

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное

Сваёй  краіны  грамадзяне

Ужо ў 15-ы раз Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі, праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Традыцыйна пуцёўкі ў дарослае жыццё маладыя людзі атрымліваюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных і паважаных людзей краіны.
У чацвер у Дуброўна прайшло ўрачыстае мерапрыемства з уручэннем пашпартоў, дзе героямі сталі 8 падлеткаў. Усе яны выдатнікі вучобы, пастаянныя ўдзельнікі культурна-масавых мерапрыемстваў, навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсаў, прадметных алімпіяд.
Галоўны дакумент хлопцам і дзяўчатам уручыў старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Лындзін, які павіншаваў іх са святам.


Сваёй  краіны  грамадзяне

“Краіна можа ганарыцца такім падрастаючым пакаленнем, — падкрэсліў Алег Лындзін. — Дзяржава відавочна выконвае свае абавязацельствы перад вамі, чым і падкрэслівае важнасць адносін да моладзі, таму што, без усялякага перабольшання, вы — наша будучыня. Дзень, калі вам уручаюць пашпарты, запомніцца на ўсё жыццё. Свой галоўны дакумент вы атрымліваеце у Год малой радзімы. Паважайце, любіце, шануйце сваю краіну, а яна ацэніць вас па заслугах і годнасці. Жадаю вам міра і дабра, шчасця, здароўя, поспехаў у вучобе, здзяйснення вашых мэтаў і пажаданняў. І памятайце: адзін з галоўных абавязкаў грамадзяніна любой краіны — з павагай ставіцца да сваёй гісторыі”.
Да віншавальных слоў далучыліся старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Кацярына Ласкіна, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дубровенскага райвыканкама Іна Папова, старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Раіса Стальчанка.
А Кацярына Малевіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ” уручыла членскія білеты і значкі грамадскага аб’яднання 20 падлеткам.


Сваёй  краіны  грамадзяне

Ідэйным натхняльнікам акцыі з 2004 года выступае БРСМ. Акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!” заняла дастойнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады. Праект паспеў аб’яднаць тысячы юнакоў і дзяўчат.
Юлія Старавойтава.

←В Могилеве на одного безработного приходится почти полторы вакансии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика