Женщин из Докшицкого района обчистили соседки

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное

Женщин из Докшицкого района обчистили соседки
Ніяк не думала маладая мама з Докшыц, што ранішнік у старэйшых дзяцей будзе ёй каштаваць, акрамя расходаў на навагоднія касцюмы, яшчэ 250 рублёў у дадатак. Менавіта такая сума знаходзілася ў кашальку, які яна пакінула ў кватэры, калі спяшалася ў школу. За маленькім дзіцяткам папрасіла паглядзець суседку. Тая згадзілася адразу. Пакуль гушкала малога, прыгледзела і кашалёк.
Затрыманая работнікамі міліцыі, яна адразу, як кажуць, “пайшла ў адказ”. Вывесці на чыстую ваду нядобрасумленную кабету дапамагло відэаназіранне, устаноўленае ў краме, бо яна, як толькі зай­мела грошы, кінулася ў гандлёвую кропку за пакупкамі. Хацелася шыкоўна адзначыць Новы год, і не важна, што за ўкрадзеныя грошы. За падобную легкадумнасць прыйдзецца адказваць па законе.
У Янках мясцовая жыхарка таксама вырашыла палепшыць свой матэрыяльны дабрабыт за кошт суседкі. Прыгледзела, што тая, калі пераязджала ў суседнюю вёску Камайск да грамадзянскага мужа, на новае месца жыхарства ўзяла толькі асабістыя рэчы, астатнія пакінула ў хаце, і вырашыла прыбраць іх да рук. Забрала посуд, пасцельную бялізну, шторы з акон і іншае агульным коштам на 168 рублёў. Зараз, пасля сустрэчы са следчым, раздумвае наконт праўдзівасці слоў, што чужое ўсё ж і сапраўды не ідзе на карысць.

Не паспеў парадавацца здабытку і жыхар аграгарадка Порплішча, які ўкраў у суседа бензапілу. Збыць набытае не паспеў: быў затрыманы міліцыяй.

←В Беларуси хотят поднять ставки единого налога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика