Удачная находка братьев из деревни Береснёвка Докшицкого района

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное

Удачная находка братьев из деревни Береснёвка Докшицкого района
Некалькі дзён балявалі два браты з вёскі Бераснёўка, якія не абцяжарвалі сябе працай на карысць дзяржавы, пакуль прапілі 120 рублёў, што ўкралі ў мясцовай бабулі. А было гэта так: наведаліся да старой у хату з мэтай пажывіцца спіртным. Убачылі сумку, а ў ёй кашалёк. Міма такой удачы, канечне, прайсці не маглі. Кашалёк непрыкметна перамясціўся ў кішэню да аднаго з малайцоў. На вуліцы адкрылі яго і ўбачылі там банкаўскую картку, а побач ляжаў кавалачак паперы, на якім значыліся чатыры лічбы. Браты тут жа здагадаліся: гэта не што іншае, як пін-код. Зняць бабуліны грошы з карткі ўжо было справай тэхнікі. Зараз браты-злодзеі чакаюць прыгавору суда.

Інфармацыю прадставіў падпалкоўнік юстыцыі
У. ВІШНЕЎСКІ.

←В Беларуси хотят поднять ставки единого налога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика