Акцыя "Мы — грамадзяне Беларусі" ідзе ў Бешанковіцкім раёне

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — важнае дзяржаўнае свята, значнае для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Да гэтага дня прымеркавана традыцыйная рэспубліканская акцыя "Мы — грамадзяне Беларусі", якая праводзіцца і ў нашым раёне.

Як паведаміла рэдакцыі "Зары" першы сакратар РК ГА "БРСМ" Т. А. Жукоўская, асноўнае мерапрыемства ў межах акцыі — учарыстае ўручэнне пашпартоў 14-гадовым падлеткам — выдатнікам вучобы, актывістам грамадскага жыцця — з удзелам кіраўніцтва раёна, прадстаўніцтва па грамадзянству і міграцыі РАУС, ветэранаў вайны і працы. Урачыстасць адбудзецца 15 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры. Свой першы дарослы дакумент атрымаюць больш за паўсотні школьнікаў.

←Под супервулканом в США нашли аномальную зону

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика