Бібліятэкі Пінскага раёна паўдзельнічаюць у конкурсе на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное
>

Бібліятэкі Пінскага раёна паўдзельнічаюць у конкурсе на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі ЯнішчыцЗ мэтай азнаменавання 70-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц, адраджэння цікавасці карыстальнікаў бібліятэк да творчай спадчыны паэтэсы, актывізацыі дзейнасці бібліятэк у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі сярод бібліятэк дзяржаўнай установы культуры «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

праводзіцца раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц «На голас музы».

Конкурс будзе праходзіць па зонах:

  • 1-я зона: 23 сакавіка – бібліятэкі Плешчыцкага, Лапацінскага, Ласіцкага, Барычавіцкага, Калавуравіцкага, Хойнаўскага, Дубайскага сельсаветаў;
  • 2-я зона: 26 сакавіка – бібліятэкі Аснежыцкага, Бабрыкоўскага, Лагішынскага, Валішчанскага, Лышчанскага, Мерчыцкага, Парэцкага, Ставокскага сельсаветаў;
  • 3-я зона: 28 сакавіка – бібліятэкі Пінкавіцкага, Парахонскага сельсаветаў, Гарадзішчанская СБ, Каменская СБ, ЦРБ імя Я. Янішчыц;
  • 4-я зона: 29 сакавіка – бібліятэкі Гарадзішчанскага, Сошненскага, Бярозавіцкага, Ахоўскага, Малоткавіцкага, Навадворскага, Загародскага сельсаветаў.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца на раённым семінары-практыкуме «Работа с библиотечным фондом: формирование, сохранность и использование» на базе Аснежыцкай СБ. Імёны пераможцаў будуць размешчаны на сайце Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і ў газеце «Полесская правда».

Запрашаем аматараў творчасці Я. Янішчыц на мерапрыемствы!

←«Белтелеком» повышает тарифы на услуги с 1 апреля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика