Уроки мужества прошли на Столинщине

Источник материала:  
21.03.2018 — Разное

Уроки мужества прошли на Столинщине
В Столинском ГДК и Ольшанском СЦКиД  прошли «Уроки мужества», приуроченные к 100-летнему юбилею Вооружённых Сил Республики Беларусь, на которые были приглашены ребята старших классов школ района.

Все присутствующие могли ознакомиться с выставкой специальной техники, которую продемонстрировали на площадке работники Столинского РОЧС и пограничники Пинского отряда. В фойе Дома культуры ребята могли увидеть вооружение и спецсредства, с которыми на службу заступают защитники рубежей нашей страны.

– Вы знаете, что Республика Беларусь – независимое суверенное государство, в котором обеспечены величайшие ценности — мир и стабильность, — обратился к присутствующим районный военный комиссар Владимир Павлович КОХОВЕЦ.  – Благодаря этому мы можем учиться, трудиться, строить жизненные планы и реализовывать их, создавать семьи, воспитывать детей. Но для того чтобы эти ценности сохранять и защищать, в нашей стране создан надёжный гарант безопасности – эффективные, высоко подготовленные, оснащённые современным вооружением и военной техникой Вооружённые Силы, которые признаны одними из самых боеспособных в регионе Восточной Европы и Азии.

Цель проведения «Урока мужества» — привитие юношам патриотизма, чувства любви к своей Родине – Республике Беларусь, гордости за героизм, проявленный их дедами и прадедами в годы Великой Отечественной войны. Всё мероприятие  было пронизано нотками мужества, чтобы ребята стали настоящими гражданами своей страны и были самоотверженными её защитниками.

Уроки мужества прошли на Столинщине
В этом году Вооружённые Силы Республики Беларусь отмечают 100-летний юбилей. Современная белорусская армия ведет отсчёт своей истории от Минского военного округа, образованного 28 ноября 1918 года, который в свою очередь 12 декабря 1918 года был переименован в Западный военный округ, а 2 октября 1926 года стал Белорусским военным округом.

За годы существования он еще не раз менял свое название. Довелось ему быть и Белорусским особым военным, и 3ападным особым военным, и Белорусским фронтом, и Белорусско-Литовским военным округом. Но как бы он не назывался, какие бы территории не включал в себя, он, созданный в тяжелейший для страны период – годы Гражданской войны, с первых лет своего существования стал играть ведущую роль в деле укрепления оборонной мощи Советского государства.

Для тех, кто решил связать с армией свою жизнь, став профессиональным военным, рассказали о всех преимуществах воинской службы. Да, это сложный выбор: на сегодня в нашей стране подготовка офицеров для Вооружённых Сил Республики Беларусь ведётся в Военной академии Республики Беларусь, а также на семи военных факультетах высших гражданских учебных заведений. Ещё пять военных кафедр осуществляют подготовку офицеров запаса.

Перед присутствующими выступил воин-интернационалист из г. Столина Владимир Васильевич Пиво, который рассказал о героических поступках солдат, которые исполняли свой интернациональный долг в Республике Афганистан в 1979-1989 годы. Но у нас есть много других, которые принимали участие в боевых действиях на территориях других стран – Египте, Сирии, Венгрии и других.

Выступили перед ребятами и представители Пинского погранотряда, которые отметили большой вклад гражданского населения в экономическую безопасность страны. Так, за плодотворную совместную деятельность, помощь, оказанную органам пограничной службы Республики Беларусь в выполнении задач по охране Государственной границы, значительный личный вклад в реализацию государственной пограничной политики ценным подарком была награждена учащаяся Воронёвской СШ Татьяна Белоус.

Праздничное настроение присутствующим организовали творческие коллективы Столинского дома культуры и сольные исполнители.

По окончании концерта на выходе ребят ждала дымящаяся полевая кухня, которую организовало Столинское райпо. Любой желающий смог попробовать настоящую солдатскую перловую кашу.

Александр НИКИФОРЕНКО

Фото автора


Уроки мужества прошли на Столинщине Удзельнікамі ўрока мужнасці ў Альшанах сталі вучні старшых класаў сярэдніх школ № 1 і № 2 аграгарадка, сярэдніх школ № 1 і № 2 г. Давыд-Гарадка, Веляміцкай і Рамельскай сярэдніх школ.

У фае гасцей чакала тэматычная выстава, падрыхтаваная школамі раёна і Давыд-Гарадоцкім цэнтрам дзіцячай творчасці. Непадробны інтарэс у юнакоў выклікала дэманстрацыя зброі, якая была наладжана рэзервовай пагранічнай заставай камендатуры “Рэчыца”.

Пачалося мерапрыемства з відэафільма, у якім расказвалася пра гісторыю ўзнікнення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сучасныя дасягненні. З прывітальным словам выступіў ваенны камісар Столінскага раёна Уладзімір Паўлавіч Кахавец, які падкрэсліў важнасць выхавання патрыятызму.

Кранула сэрца канцэртная праграма. Прагучалі песні ў выкананні вакальнай групы дзіцячай музычнай школы мастацтваў аграгарадка Альшаны ў складзе дырэктара Святланы Галавач, настаўнікаў Аляксея Будзько, Вольгі Ярмоліч, Ганны Гром. Цудоўна выступіла трыа баяністаў – Валянцін Шасцюк, Павел Ярмоліч і Уладзімір Бялко, дзіцячы хор “Рубельскі благавест” пад кіраўніцтвам Валянціны Лемязы, Таццяны Сеген.

Віталі гледачы ўдзельнікаў клуба адзінаборстваў “Эвалюцыя” са Століна, якія паказалі прыёмы японскага баявога мастацтва – каратэ.

Перад школьнікамі выступіў воін-інтэрнацыяналіст падпалкоўнік запасу Аляксей Іванавіч Раўкач.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з палёў бою, хто змагаўся за мірнае неба.  

Пасля ўрока мужнасці разам з ваенным камісарам Уладзімірам Паўлавічам  і кіраўніком спраў Рамельскага сельскага Савета Любоўю Іванаўнай Акуліч рушылі ў Мачуль і Аздамічы, дзе жывуць апошнія ветэраны – Мікалай Адамавіч Новак і Аляксандр Іванавіч Міхлюк. Ім былі ўручаны юбілейныя медалі “100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”.

Мікалай Новак быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ў 1940 годзе. Вестка аб тым, што пачалася вайна, застала яго ў Бесарабіі (сучасная тэрыторыя Украіны і Малдовы). Мотастралковыя войскі, у якіх ён служыў, былі перакінуты да мяжы з Румыніяй. Бой пачаўся неспадзявана. Побач прагрымеў узрыў. Мікалай апрытомнеў, калі на яго навёў аўтамат варожы салдат. Яго ўзялі ў палон і адправілі да фермера, дзе ён працаваў тры гады. Пасля спрэчкі з гаспадаром яго кінулі ў жудаснае месца – канцлагер Маутхаўзен. Як атрымалася выжыць, і сам не разумее. Гэта лічыць падарункам лёсу, бо за сем месяцаў знаходжання там смерць лічыў адзіным выратаваннем. Голад, ад якога страчвалі прытомнасць і так падобныя на шкілеты людзі. Гінулі дзясяткамі, сотнямі. Вязнямі Маутхаўзена былі каля 335 тысяч чалавек.Уроки мужества прошли на Столинщине

Вызвалены канцлагер 5 мая 1945 года амерыканскімі разведчыкамі. Мікалай Адамавіч і праз гады не забывае гэтага радаснага дня, а на вачах з’яўляюцца слёзы…

Аляксандр Іванавіч Міхлюк пайшоў на фронт у жніўні 1944 года, калі яму было 24 гады і разам з жонкай Аляксандрай выхоўвалі двое дзяцей.

З Жыткавіч усіх салдат адправілі на вучобу ваеннай справе ў Белую Царкву, адтуль Аляксандра ў складзе 116 стралковага палка адпраўляюць на месца дыслакацыі ў Латвію, дзе ім патрэбна было разбіць значную варожую групоўку. Добра ўмацаваныя, немцы мелі выхад да Балтыйскага мора. Таму задача перад палком салдата Міхлюка стаяла амаль невыканальная.

— Многа там палягло, — узгадвае ветэран. — Вядуць нас сцежкай, а забітыя салдаты на полі як снапы ляжаць. Вам, маладым, цяжка ўявіць, а я ведаю, як тыя снапы вязаць і класці. Вось і яны так, маладзенькія такія, хто тварам да зямлі, хто на нябёсы паспеў яшчэ паглядзець. А ты ідзеш цераз іх, нібы так і трэба. Такі жах, а звыкаеш чамусьці хутка да яго. Мы ж так хацелі перамагчы! Мы верылі ў гэта, таму гатовыя былі ахвяраваць самым дарагім – жыццём. Смерць прыходзіла часта. Быў у нас Грыша Казак з Альшан. Ляжым мы на досвітку каля палявой кухні, чуем гул самалёта варожага. Над вершалінамі дрэў разрываецца міна і асколкі ляцяць на нас. Мы ў выратаванні да зямлі прыпалі, пакуль самалёт не паляцеў. Чуем, стогне наш Грыша: асколак у пазваночнік трапіў. Мы яго загарнулі ў нейкую тканіну і перацяглі ў бліндаж. Там ён і сканаў. На нашых вачах…

Здзіўляе пры размове, наколькі яскрава нават дэталі памятае ветэран. Позірк, праўда, сумны і гаворыць цяжка. Звяртаю ўвагу на знявечаныя рукі ветарана.

— Тады страшны бой быў, — узнаўляе падзеі Аляксандр Міхлюк. – Мы прыкрывалі нашу пяхоту. Як зараз памятаю, канец лістапада, ужо марозец невялікі быў. Цягну свой кулямёт “Максім”. І раптам адчуваю страшны боль. Куля трапіла ў левую руку. Мы схаваліся ў нейкай канаўцы. Бачу, як з рукі цячэ кроў. Спачатку бінтамі хацеў спыніць, а яна ўсё роўна ракой льецца. Я ўсе жылачкі бачу, ледзь прытомнасць не страціў. Толькі калі цераз плячо завязаў, як гіпс, крыху лепш стала. Дзякаваць Богу, ногі цэлымі засталіся, інакш так і засталіся б у той канаўцы ляжаць.

Больш за чатыры месяцы ратавалі Аляксандру Міхлюку руку, але акрамя вялікага пальца, астатнія нерухомыя засталіся на ўсё жыццё.

Нават будучы інвалідам вайны, Аляксандр Іванавіч не сядзеў без справы. Працаваў кладаўшчыком у калгасе, вёў улік на ферме, і больш за 20 гадоў быў лесніком у Сцвігскім лясніцтве. Пасля смерці жонкі амаль 25 гадоў жыў самастойна, ды і зараз нікому не ў цяжар.

Нашы героі – прыклад гераізму для будучых пакаленняў. Для тых, хто сёння сабраўся на ўрок мужнасці. Для тых, хто заўтра стане абаронцам нашай краіны. Дзякуй вам за мірнае неба!

Ганна Мельнік

Фота аўтара

 

 

←Беларусь ввела ограничения на экспорт необработанной доски и черновой мебельной заготовки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика