У Мінску знік ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Источник материала:  
16.03.2018 10:14 — Разное
У Мінску знік ветэран Вялікай Айчыннай вайны
Фота: https://vk.com/angel_search

У Мінску знік ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Мяркуецца, што 90-гадовы Рыгор Давыдулін раніцай 14 сакавіка мог паехаць на лецішча ў раён Радашковічаў. Аднак, як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, там ён не з’явіўся. Вядома, што ў ветэрана не заўважалі стратаў памяці, не было ў яго і псіхічных захворванняў. Праваахоўнікі вядуць пошук мужчыны і просяць грамадзян дапамагчы высветліць яго месцазнаходжанне. Да пошуку падключыліся валанцёры.

Пры сабе ў ветэрана быў чорны заплечнік. Ён узяў з сабой пасведчанне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

←У нового Mercedes GLS появится роскошная Maybach-версия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика