Акция "Безопасность детей — приоритет для взрослых!"

Источник материала:  
15.03.2018 — Разное
>

Акция "Безопасность детей — приоритет для взрослых!" Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых!" пройдзе з 14 па 24 сакавіка. Галоўная мэта акцыі — папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх.

Хутка ў школьнікаў пачнуцца вясеннія канікулы. Час нагадаць дзецям правілы дарожнай бяспекі. Супрацоўнікі ДАІ правядуць гутаркі ў школах. Аднак лепшыя настаўнікі для дзяцей — бацькі. Іх паводзіны павінны быць прыкладнымі.


Падчас акцыі будзе ўзмоцнены кантроль за ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Інспектары ДПС правераць, як выконваюць вадзіцелі хуткасны рэжым, як перавозяць маленькіх пасажыраў, дзе пераходзяць праезную частку пешаходы, дзе катаюцца юныя веласіпедысты.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр САВЕЙКА,

старшы дзяржаўтаінспектар

аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

←Рванули вверх. В Беларуси заметно выросли реальные доходы населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика