Віцяблянін з нажом абрабаваў залу гульнёвых аўтаматаў

Источник материала:  
14.03.2018 11:45 — Разное
Віцяблянін з нажом абрабаваў залу гульнёвых аўтаматаў
Фота: pixabay.com

У ноч на 13 сакавіка ў Віцебску мужчына абрабаваў залу гульнёвых аўтаматаў, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Касірка распавяла міліцыянтам, што каля другой гадзіны ночы ў памяшканне зайшоў мужчына і пад пагрозай нажа забраў выручку — 1430 рублёў. Неўзабаве следча-аператыўная група высветліла асобу нападніка. Гэта быў неаднаразова судзімы 29-гадовы жыхар Віцебска. Аднак знайсці яго было не так проста: яшчэ напярэдадні мужчына збіраўся адправіцца на заробкі ў Расію. 

Крыху пазней высветлілася, што ўвесь дзень пасля нападу віцяблянін ездзіў па горадзе на таксі. Тым не менш да вечара 13 сакавіка ён быў затрыманы праваахоўнікамі ў адной са сваіх знаёмых.

Пасля затрымання высветлілася, што мужчына гуляў на аўтаматах і прайграў 30 рублёў. Адыграцца захмялелы віцяблянін не змог і вырашыў разжыцца грашыма іншым спосабам. Ён дачакаўся, пакуль з залы сыйдзе апошні наведвальнік, і зайшоў туды з нажом. Забраўшы выручку, ён адправіўся ездзіць па горадзе, а ўвечары планаваў з'ехаць з краіны. 

На нападніка пачалі крымінальную справу.

←Многоэтажку со встроенным детским садом планируют построить в Дрогичине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика