У аўтааварыі ва Украіне загінула 18-гадовая студэнтка з Віцебска
12.03.2018 15:19
—
Разное

Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны.
У аўтааварыі ва Украіне загінула 18-гадовая студэнтка з Віцебска. Як інфармуе сайт obozrevatel.com, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 9 сакавіка ў Вінніцкай вобласці на трасе Выступовічы — Жытомір — Магілёў-Падольскі. Мяркуецца, што 39-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля Volkswagen не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі, з-за чаго машына перакулілася і ўдарылася аб адбойнік.
БЕЛТА дадае, што кіроўца атрымаў траўмы, ён знаходзіцца ў рэанімацыі бальніцы ў Вінніцы. Вядома, што дзяўчына, якая загінула, вучылася на першым курсе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яна ехала з Малдову для ўдзелу ў спецыялізаванай выставе сабак.