У шахце “Беларуськалія” адбыўся абвал: пад заваламі два чалавекі
09.03.2018 23:46
—
Разное

Фота з адкрытых крыніцаў
Надзвычайнае здарэнне на “Беларуськаліі”: у шахце на тэрыторыі 3-га рудаўпраўлення адбыўся абвал, пад заваламі засталіся двое рабочых. Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла ў экстраныя службы прыкладна ў 18.30.
Падчас абвалу адбыўся выкід газаў метану і солі з масіву. Работнікі ваенізаванай горнавыратавальнай часткі прадпрыемства зрабілі захады па разгазаванні ўчастка, на якім заставаліся людзі. Завалы цяпер разбіраюць. Высвятляюцца прычыны здарэння, паведамляе прэс-служба МНС.