Касу з грашыма скраў злодзей з крамы ў Пастаўскім раёне
07.03.2018 19:04
—
Разное
![Касу з грашыма скраў злодзей з крамы ў Пастаўскім раёне](http://www.21.by/pub/news/2018/03/1520444799595881.jpg)
Фота: pixabay.com
Металічную скрынку з выручкай скраў злодзей з крамы ў Пастаўскім раёне 6 сакавіка. Яго здабыча склала 793 рублі 50 капеек, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
З заявай у міліцыю звярнулася 38-гадовая прадавачка. Яна паведаміла, што каля 20.55 невядомы мужчына скраў скрыню з грашыма з прылаўка крамы. Агульная шкода (з улікам скрадзенай маёмасці) склала 900 рублёў.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж.