Хлопчык у Гродне пашкодзіў сем аўтамабіляў
Фота: uvd.grodno.by
Сем легкавых аўто пашкодзіў невядомы ў гродзенскім раёне Дзевятоўка. Як піша uvd.grodno.by, здарэнне адбылося 24 лютага.
Адзін з аўтаўладальнікаў звярнуўся ў міліцыю, выявіўшы драпіны на машыне. Пасля гэтага праваахоўніік выявілі яшчэ шэсць пацярпелых аўто з такмімі самымі пашкоджаннямі. На шасці аўтамабілях былі намаляваныя лічбы "2" і "10", а на адным — нецэнзурнае слова.
Жыхары навакольных дамоў распавялі міліцыі, што бачылі двух непаўналетніх дзяцей, якія маглі мець дачыненне да гэтага інцыдэнту.
Аднаго з непаўналетніх выклікалі ў міліцыю на размову разам з мамай. Пасля матчыных роспытаў хлопчык прызнаўся, што яму было сумна. Ён знайшоў крэйду, але вырашыў маляваць не на асфальце, як рабіла яго старэйшая сястра, а на прыпаркаваных аўтамабілях.