Пасля пажару ў Гомелі шпіталізавалі жанчыну з дачкой

Источник материала:  
05.03.2018 10:54 — Разное
Пасля пажару ў Гомелі шпіталізавалі жанчыну з дачкой
Фота: mchs.gov.by

Уначы 4 сакавіка, у 23.56, гомельскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар: гарэла кватэра ў доме 4 па вуліцы Алмазнай, паведамляе прэс-служба МНС.

На месцы выкліку супрацоўнікі МНС пабачылі дым, які ішоў з акна на чацвёртым паверсе дзесяціпавярховага панэльнага дома. На лесвічнай клетцы знаходзіліся 22-гадовая гаспадыня кватэры з трохгадовай дачкой.

Ратавальнікі перадалі жанчыну з дзіцем брыгадзе хуткай меддапамогі. Іх шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". 

Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, у кватэры закураныя сцены.

Спецыялісты высвятляюць прычыны пажару. Мяркуецца, што прычынай магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

←Стоимость метра жилья с господдержкой ниже средней зарплаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика