У Лепельскім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінула дзяўчына
01.03.2018 21:37
—
Разное
![У Лепельскім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінула дзяўчына](http://www.21.by/pub/news/2018/03/1519931801934501.jpg)
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
У Лепельскім раёне легкавік Geely трапіў пад фуру Volvo, загінула дзяўчына. Яшчэ адна дзяўчына з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваная. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, трагічнае здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны ў чацвер, 1 сакавіка, на 139-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск.
Падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца. Пакуль невядома, што стала прычынай лабавога сутыкнення аўтамабіляў.