Зніклага ў Мінску 20-гадовага хлопца знайшлі ў рацэ

Источник материала:  
27.02.2018 19:59 — Разное
Зніклага ў Мінску 20-гадовага хлопца знайшлі ў  рацэ
Уладзіслаў Рыбнікаў. Фота: nn.by

Удзень 27 лютага ў рацэ Свіслач у Мінску знайшлі цела зніклага ў выходныя хлопца. Пра гэта парталу tut.by распавяла прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Марына Дранькова.

Раней паведамлялася, што 20-гадовы Уладзіслаў Рыбнікаў сышоў з дому ў ноч на 25 лютага і не вярнуўся. 

Цела загінулага мінчука знайшлі вадалазы паблізу вуліцы Кастрычніцкай каля 13-й гадзіны 27 лютага.  

Праверку па факце смерці проаводзіць Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэта. Паводле папярэдняй версіі, смерць юнака не мае крымінальнага характару. Дакладную прычыну смерці ўсталюе экспертыза.

Паводле неафіцыйных звестак, хлопец ішоў уў начны клуб і, верагодна, хацеў скараціць дарогу, таму пайшоў праз раку.

←Как избавиться от беспорядка дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика