На жыхара Вілейшчыны пачалі крымінальную справу, бо ён памачыўся ў калодзеж
27.02.2018 21:30
—
Разное
![На жыхара Вілейшчыны пачалі крымінальную справу, бо ён памачыўся ў калодзеж](http://www.21.by/pub/news/2018/02/1519757315398463.jpg)
Фота: pixabay.com
Крымінальнай справай за хуліганства скончыўся для жыхара Вілейскага раёна неабдуманы ўчынак, піша kraj.by.
Здарэнне адбылося ў аграгарадку. Каля аднаго з дамоў сабралася нецвярозая кампанія. 26-гадовы гаспадар дома зрабіў ім заўвагу, пасля чаго кампанія сышла. Аднак 21-гадовы хлопец вярнуўся і памачыўся ў калодзеж.
Гаспадар пабачыў гэта і звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі пачалі справу на непрацуючага мужчыну, які пакутуе на хранічны алкагалізм.
Цяпер матэрыялы справы перададзеныя ў суд.