У сераду ў Беларусі месцамі чакаецца да -27 градусаў
27.02.2018 12:01
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Уначы ў сераду, 28 лютага, у Беларусі пры праясненнях месцамі чакаецца да -27 градусаў, інфармуюць сіноптыкі. Аднак па краіне тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -18 да -24 градусаў (на поўдні — 13-17 градусаў марозу), у дзённыя гадзіны — ад -9 да -15, паведамляе БЕЛТА.
Раніцай і ўдзень амаль па ўсёй краіне прагназуецца снег (уначы — пераважна ў Гомельскай вобласці), месцамі магчымая завіруха. Вецер — паўночна-усходні, усходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Аслабленне маразоў у Беларусі чакаецца да канца тыдня.