У Гродне пад Mercedes трапіла жанчына, якая несла на руках дзіця
23.02.2018 20:42
—
Разное
Фота: gaigrodno.by
У Гродне пад Mercedes трапіла жанчына, якая несла на руках дзіця. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай 23 лютага на пешаходным пераходзе. Кіроўца сканцэнтраваў увагу на раздзяляльнай паласе і чакаў пешаходаў адтуль, а калі перавёў погляд на праезную частку, там была жанчына і тармазіць было ўжо запозна. 29-гадовую жанчыну шпіталізавалі.
Таксама ў пятніцу ў Гродне пад колы аўтамабіля трапіў 11-гадовы хлопчык. Кіроўца Renault, жыхар Ліды, кажа, што яго ўвагу адцягнуў навігатар. А калі пабачыў перад машынай дзіця, пазбегнуць наезду ўжо не змог. Школьніка шпіталізавалі.