З нафтаправода "Мазыр-Брэст" адбылася ўцечка нафты

Источник материала:  
23.02.2018 15:36 — Разное
З нафтаправода "Мазыр-Брэст" адбылася ўцечка нафты
Фота: mchs.gov.by

23 лютага ў 11.20 ратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне ціску ў магістральным нафтаправодзе "Мазыр-Брэст". А ў Іванаўскім раёне каля вёскі Старыя Клёнкі была выяўленая нафтавая пляма, паведамляе прэс-служба МНС

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС выявілі, што адбыўся разліў нафты на плошчы 30х120 м.

Работнікі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" збіраюць нафту з паверхні зямлі. Пашкоджаны ўчастак адключылі. Перапампоўка ажыццяўляецца па іншых нітках трубаправода.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

←Морозы охватили Беларусь: в ближайшие сутки ожидается до -29 градусов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика